Стук у браму (на белорусском языке) :: Кафка Франц
Страница:
1 из 3
---------------------------------------------
Кафка Франц
Стук у браму (на белорусском языке)
Франц Кафка
Стук у браму
Пераклад: Лявон Баршчэўскi
Гэта было ўлетку, спякотным днём. Iдучы дамоў разам з сястрою, мы якраз прамiналi нечую вялiзную браму. Не ведаю - цi то каб трохi пасваволiць, цi то з рассеянасцi - але сястра ляпнула кулаком па палавiнцы брамы; а можа, толькi пагразiла кулаком i нiякага стуку не было. Сто крокаў далей - там, дзе прасёлак рабiў крук улева, - пачыналася вёска. Якая - мы не ведалi, але калi прайшлi паўз першую хату, насустрач нам выйшлi людзi: яны махалi нам рукамi прыязна альбо з перасцярогаю - самi напалоханыя, прыцiснутыя цяжарам страху. Яны ўсё паказвалi на двор, паўз якi мы былi прайшлi, i нагадвалi пра той стук у браму. Маўляў, гаспадары будуць скардзiцца на нас у суд, зараз пачнецца следства. Ды я заставаўся вельмi спакойны i сказаў сястры, каб яна надта не палохалася. Яна ж, вiдаць, зусiм i не стукала па той браме, а калi й стукала, дык нiхто на свеце давесцi гэтага не здолее. Я паспрабаваў растлумачыць усё тым людзям - яны слухалi мяне, але нiчога не казалi. Пасля ўсё ж выказалiся: вiнавацiць за гэты ўчынак будуць не толькi маю сястру, але i мяне самога - як яе брата. Я, усмiхаючыся, згодна закiваў галавою. Тут мы ўсе разам азiрнулiся i паглядзелi на той самы двор - як глядзяць на далёкiя клубы дыму, чакаючы, што вось-вось пыхне полымя. Так яно i было: неўзабаве мы ўбачылi, як праз шырака расчыненую браму праехалi коннiкi.
|< 1 2 3 След. >|