Супраць вады (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
3 из 3
Але надышла навальнiца i паддала Азярку сiлы, усе Дзедавы ўмацаваннi былi знесены, i яго самога панесла вада.
Збеглi з неба хмары з сваiмi перунамi, зноў глядзела сонца на зямлю, лашчыла пакрыўджаных навальнiцаю. Пазiраючы, як куляўся Стары Дзед у грозных перавалах вады, Азярко сказала:
- Дурны, дурны Дзед. Не воля аднаго, а воля ўсiх толькi i можа мець сiлу i права.
|< Пред. 1 2 3 >|