Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 112 из 594



З гэтай хвіліны бурмістр нібы звяў і да самага канца ўжо не праяўляў ніякай цікавасці да таго, што адбывалася ў зале.

Басяцкі непаразумела зірнуў на Лотра. Той паціснуў плячыма, — нічога, маўляў, глупства, бывае — і пакруціў пальцам ля лба.

— То за што цябе выгналі? — спытаў Лотр.

— Дзіўнае пытанне. За што выганяюць людзей? За тое ж, за што і яго, Братчыка.

— Раскажы падрабязней.

АПАВЯДАННЕ ІОСІІ БЕН РАВВУНІ

— Гм, мая справа пачалася два гады таму, на яўрэйскае свята Рабігул Ахір. Менавіта тады я пачаў хаця трохі разумець усе кнігі. І якраз тады ў абшчыне з'явіўся адкупшчык Шамоэл. Бачылі б вы ягоныя вочы. Гэта быў… Ну… Мне не хапае слоў… Ну, воўк… Ну, Алаферн… Ну, Сенахірым… Ён быў для іудзеяў горшы за ўсіх самых страшных ворагаў. І не было волі Божай, каб ён здох, як… асірыянін… Пачалося пекла… Абшчынны збор вырас так, што нам не было як жыць, і ўвесь ён трапіў у гэтыя рукі… Бачылі б вы гэтыя рукі! Тлустыя, у поўсці, усе ў бранзалетах… І з ім была трэць абшчыны, а астатнія не мелі кавалка салонай рыбы. Ён разарыў і ўсё наваколле, нячысты пёс. Ён і астатнія ягоныя людзі багацелі. І калі раней я думаў, праходзячы паўз могілкі, што тут ляжаць самыя лепшыя гоі, то цяпер я зразумеў, што вораг — ён, бо ён точыць… знутры… Бо ён філісцімлянін… Бо ён вораг іудзею і ўвогуле чалавеку. Як вы. Мне варта было б маўчаць, але дурны Іосія не маўчаў, і вось яго выгналі, і ён быў па-за законам для сваіх і чужым, падазроным для іншых… Мне варта было б маўчаць.

|< Пред. 110 111 112 113 114 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]