Страница:
115 из 594
Мы бзрабілі тое самае… Раскажы, якімі новымі злачынствамі ты пацвердзіў справядлівасць прысуду.
Але іудзей нічога не сказаў і толькі жаласна аглянуўся. Шалёны парыў прароцтва прайшоў, і ён цяпер не ведаў, што і як яму казаць. Толькі што мова ягоная лілася вадаспадам, толькі часам запінаючыся на асобных словах, як плынь на асобных камнях. А цяпер ён з цяжкасцю шукаў гэтыя словы, размаўляючы больш рукамі, чым вуснамі. Так бывае, калі ў паэта праходзіць натхненне. Толькі што быў тытан, і вось ужо маленькі, бадай што варты жалю чалавечак.
— Я… гм… Ну, яны ткі схапілі мяне… і… дацягнулі да… Я хачу, прабачце, каб вы зразумелі… мяне… Я вельмі кепска ведаю… беларусінскую мову…
— Можа, ты будзеш гаварыць на нейкай другой? — спытаў самавіты Лотр.
— Я ведаю сваю… Ведаю старажытную… Ведаю іспаньёльскую… Прабачце… З гэтых — лепей за ўсё старажытную.
Суддзі пераглянуліся.
— Гэта нашто? — спытаў Басяцкі.
— А нашто вам латынь? — спытаў раптам Братчык. — Дый вам не зашкодзіла б ведаць старажытную, раз на ёй напісана Біблія. Я вось не ведаю і шкадую. Трэба ведаць усё, раз мы людзі… Неяк у нас гэта не прадумалі…
— Пляваў я на ўсё гэта, — нахмурыў грозныя бровы Камар.
|< Пред. 113 114 115 116 117 След. >|