Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 117 из 594



— Ды так, я падумаў, што і ў самых цёмных душах неўсвядомлена жыве справядлівасць… Дык вось, усе гэтыя дужа высокія думы былі незразумелыя людзям. Ніхто не мог уцяміць, чаму паставілі на скрыжаванні вуліц дзвюх дзевак і чаго адна свеціць другой, калі тая гуляе ў жмуркі. Нейкія людзі, відаць, рупліўцы аб чысціні нораваў, паадбівалі ім насы, бо жанчыны былі амаль голыя… Другія, відаць, лыцары плоці, хацелі, напэўна, пераканацца, што жанчыны каменныя, і пакінулі сям-там сляды сваіх лапаў… А астатнія нанеслі пад камяні, на якіх стаялі жанчыны, кучу смецця.

Я стаяў і думаў, куды мне ісці, калі ўбачыў, што ў браме падвор'я сінагогі нешта кішыць. Потым адтуль вывалілася чалавек пятнаццаць ягоных супляменнікаў. Яны былі вельмі багата апранутыя. Лісіныя плашчы, доўгія, з дарагога сукна… халаты, ці як яно там… На галовах — жоўтыя з золатам вялікія павязкі. На руках — бранзалеты з вітога срэбра і золата. Астатнія — іх было многа, і яны былі ў больш цёмных вопратках — стаялі на вуліцы і на падвор'і і маўчалі. А гэтыя цягнулі вось яго… Але Бог ты мой, што гэта былі за морды! Ноздры вонкі і трапечуць, рукі тлустыя, вочы і павекі чырвоныя ад гневу. А адзін, самы здаравенны, а па выгляду не іудзей, а каваль і бандзюга з вялікай дарогі, крычаў: «Начальніка ў народзе тваім зласловіў! Біце яго каменнямі!» Але людзі толькі падымалі ўгору рукі.

— Шамоэл аслападобны, — сумна сказаў Раввуні.

Ніхто яго, Раввуні, не біў. Пэўна, не хацеў. Але ніхто і не заступаўся. Ніводная душа.

— Што рабіць па-за абшчынай? — мармытаў іудзей. — Паміраць? Яны баяліся. І ўсе ж яны свінні.

|< Пред. 115 116 117 118 119 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]