Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 509 из 594

Добра, што тут можна біцца — многа што адзін супраць дваіх… Вось зараз адступіць, спусціцца спіною да мяжы між святлом і цемрай, і тады кінуцца ў змрок, і тады…

…Нейкі грукат аддаўся за ягонай спіною. З аркі над тупіком упалі краты, якімі ў небяспецы перагароджвалі вуліцы: прабраўшыся па дахах, пастараўся нехта з ворагаў. Сівавусы адчуў спіною іхні холад і зразумеў, што гэта канец.

Балвановіч узнёс меч — сівавусы адбіў яго. Ён не збіраўся танна прадаваць апошнія хвіліны жыцця. І так яны біліся ў звоне і бразгаце, хаця сівавусы слабеў і слабеў.

— Ты памрэш, пёс. Ты здохнеш.

Сівавусы пачынаў хрыпець. Чырвонае марыва стаяла перад вачыма. Ён хацеў нешта сказаць, вылаяцца, але чамусьці ўспомніў напышліва:

— Смелыя не паміраюць.

Балвановіч ударыў яго мячом пад сэрца, адступіў, апусціўшы меч.

— Так. Героі не паміраюць. Іх проста аддаюць забыццю, герояў.

Смех ягоны захлынуўся, таму што сівавусы, сабраўшы апошнія сілы, ударыў яго вастрыём мяча ў глотку, не прыкрытую кальчугай.

— Мы яшчэ даспрачаемся аб гэтым… Там.

Пахістаўся трохі і з маху ўпаў ніцма на слізкую ад крыві зямлю. Усталі перад вачыма палі, разор за нарогам, буслы ў паветры, твар Хрыста, царква ў агні. А пасля ўжо нічога не было.



РАЗДЗЕЛ ХLІХ ФАМА, ЗВАНЫ БЛІЗНЮК

Богам клянуся, модлы сёння непатрэбныя… Хто любіць віно — хай правіцца за мной. Клянуся святым Антоніем, мы не пакаштуем болей вінца, калі не адстаім наш вінаграднік.

Рабле

Атрад, які вартаваў Лідскую браму, адрэзалі з самага пачатку, і таму яны толькі чулі роў дуды над горадам, але нічога не ведалі пра астатніх.

|< Пред. 507 508 509 510 511 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]