Зимовыя сны (на белорусском языке)   ::   Мудров Винцесь

Страница: 33 из 41

! - лаянка прагучала глуха й няўцямна: вушы таксама былi залеплены сьнегам. Вокраччу ён падпоўз да шыняля, цяжка падняўся на ногi, не спускаючы вачэй з камлюкаватай дабiжавай сьпiны. Старшына тым часам латашыў трафейную сумку. Вецер вырываў зь ягоных рук дробна сьпiсаныя аркушы паперы, шматкi квяцiстай матэрыi, раз-пораз Дабiжа штосьцi таропка пiхаў у кiшэнi, нарэшце, выцягнуўшы з сумкi нейкую цупкую паперку, замёр на хвiлiну й хiтнуў галавой.

... У пасiнелых дабiжавых пальцах матляўся, спрабуючы вырвацца на волю, маленькi фотаздымак. Ён падышоў блiжэй i прымружыўся: маладая дзяўчына са зьбiтымi набакiр валасамi, сядзела, прыцiснуўшыся скроньню да плечука шырокатварага хлопца й шчасна пасьмiхалася.

- С-сука, - здушана працэдзiў Дабiжа, падраў фотаздымак нягнуткiмi пальцамi, шпурнуў шматкi ў твар нябожчыцы й яны адразу з далонi былi падхопленыя ветрам.

У гэты момант душа ягоная - цi не ўпершыню ў жыцьцi - напоўнiлася лютай нянавiсьцю. Ён нават памацаў рукою па сьнезе, шукаючы вiнтоўку, але натыкнуўся на шынель i, уклаўшы ў тое ўсю моц сваiх зьнямелых цяглiцаў, ляснуў казённай апранахай па хваёвым камлi. Сьнежны пыл крануўся твару, насунулася цемра, пыл iзноўку казытнуў лабешнiк i дзесьцi зусiм побач пачуўся жаночы голас:

- Уставай, п'янюга. А то назад зьедзеш.

Нейкая кабета, сёрбнуўшы вады са слоiка, пырснула на падлогу, прыкра зашоргала каляным дзеркачом.

- Ногi падымi... дай падмесьцi, - кабета падхапiла крысо свайго чорнага шыняля i стала месьцi пад лаўкаю.

|< Пред. 31 32 33 34 35 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]