Зимовыя сны (на белорусском языке)   ::   Мудров Винцесь

Страница: 34 из 41



З вохканьнем, Яўхiм устаў на ногi, няпэўным крокам рушыў па вагону i ўжо ў тамбуры пачуў гаўклiвы воклiк вагоннай прыбiральшчыцы:

- Чумудан вазьмi, п'янюга!

Надвор'е зусiм сапсавалася. У паветры вiсела iмжа, шэрыя хмары плылi над самай галавою, хаваючы ад вачэй кроны высокiх дрэў i дах вакзала, а сам вакзал жоўтай плямай дрыжэў у сутоньнi змрочнай каламуцi.

Гэткiм надвор'ем яму заўсёды блажыла: шчымела патылiца, хвараблiвая млосьць апаноўвала цела й сэрца амаль што ня бiлася. Сёньня ж яно, сэрца, ня бiлася зусiм. Выбiраючыся з чыгуначнага тупiка, ён колькi разоў спыняўся, сядаў на валiзу i лез рукою пад кашулю, мацаючы тое мейсца, дзе павiнна было грукаць сэрца. Сэрца, аднак ня грукала i Яўхiм, расьцiраючы на драбах халодныя кроплi поту, што лiлiся з-пад пахаў, зь нейкiм шалёным спакоем разважаў: цi дабярэцца ён да вакзалу, цi памрэ тут, мiж вагонаў, тыцнуўшыся носам у чорную дзындру?

Апошнiя мэтры ён цягнуў валiзу на вяроўчыне, а дацюпаўшы да вакзальнага сквэру, павалiўся на крайнюю, няўтульна-мокрую лаўку. Шапка звалiлася з галавы, закацiлася ў лужыну i ветрык прыемна ахаладзiў узмакрэлую лысiну. Хвiлiн дзесяць ён ляжаў, амаль непрытомны, з заплюшчанымi вачыма, а калi, зьлёгку апрытомеўшы, зiрнуў на сьвет, дык убачыў у шарым тумане дзьве чорныя плямы - адну нерухомую й адну рухавую: гэта нейкi надта ж гаспадарлiвы грак хадзiў вакол шапкi, шкадуючы, вiдаць, што яе нельга зацягнуць на дрэва й прыстасаваць пад гняздо.

|< Пред. 32 33 34 35 36 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]