Зимовыя сны (на белорусском языке) :: Мудров Винцесь
Страница:
37 из 41
Паказваючы ўсiм сваiм выглядам, што яму i сапраўды цяжка пасьля ўчарашняга, ён з робленай цiкаўнасьцю слухаў здаравiлу, якi апавядаў нейкi надта ж доўгi анэкдот i апавядальнiк, натхнёны такой увагаю, колькi разоў хапаў яго за руку й захоплена прамаўляў:
- Прорвёмся, батяня-а!
Скончыць показку здаравiлу, аднак, не давялося. Маладзён, што сядзеў на кукiшках, пачаў раптам iкаць - кожнага разу гучней i залiвiсьцей, - i здаравiла, перапынiўшы аповед, дакорлiва прасiпеў:
- Тебе что, Лёха, по кумполу бутылкой... чтоб полегчало?
Пачуўшы такое, Лёха панурыў долу вочы й пусьцiў мiж ног цягуткую сьлiну.
Сусед па лаўцы моўчкi дапiў пiва, выцер рукавом вiльготныя вусны, пасьля чаго прымiрэнча-запытальна выдыхнуў:
- Слышь?! Лёх!
Лёха пакрыўджана перасмыкнуў плячыма, пакруцiў галавою, але, перахапiўшы хiтраваты погляд старэйшага сябра, наставiў ашклянелыя вочы на чарнявага худабзея.
- Васильевич... Ты как? Сотку возьмешь?
Васiлевiч шмыгнуў носам, увабраў голаў у плечы i праз хвiлю здушана прамармытаў:
- Базевич...
- Да х...ля нам твой Базевич, - выбухнуў тым часам здаравiла, чыркаючы запалкаю па сьцёртым карабку. - В прошлом месяце по скольку тебе закрывал? По трульнику в день? Да я за такие деньги и срать не сяду...
Худабзей роспачна ўздыхнуў, а здаравiла, выдыхнуўшы тытунёвы дым, ляпнуў таго па сьпiне:
- Да что ты сцышь.. Возьмём пару пузырей. В обед ё...нем. Базевич ни хера и не заметит.
Яшчэ хвiлiну худабзей вагаўся, але потым схамянуўся, падняўся з лавы i Лёха, сьпехам выцягнуўшы са штаноў край лiхенькай цяльняшкi, стаў кiдаць у прыпол пустыя бутэлькi.
|< Пред. 35 36 37 38 39 След. >|