Зимовыя сны (на белорусском языке)   ::   Мудров Винцесь

Страница: 36 из 41

Потом, короче, Талян принёс два пузыря, - гракнуў здаравiла, працягваючы, вiдаць, перарваную размову i, пасунуўшыся на сярэдзiну лаўкi, прымусiў Яўхiма сесьцi. - Потом ещё самогоняры замандячили - тут я и в-вырубился н-нах-х... - апошнiя зыкi захрасьлi - зашэрхлi ў луджанай глотцы.

Адзiн з хлопцаў - той, што быў маладзейшым, - прысеў на кукiшкi, а другi чалавек дарэшты схуднелы i зь лёгкай сiвiзною ў чарнявых валасах, - зь вiдочнаю неахвотаю прымасьцiўся на другiм канцы лавы. Здаравiла зубамi адкаркаваў пляшку, выплюнуў корак, прыпаў губамi да рыльца й Яўхiм са зьдзiўленьнем убачыў, што здаравiлавы кадык нават не зварухнуўся: пiва лiлося ў нутро, раз-поразу выбухаючы ў бутэльцы хлапякамi белай пены. Апаражнiўшы пляшку, здаравiла каторым разам выгукнуў: - Ой, бля-а... - адкаркаваў новую, але цяпер ужо пiў паволi: рабiў пару глыткоў i, ставячы пляшку на калена, зморана аддзiмаўся.

Пазiраючы на тройцу, Яўхiм адчуў раптам нясьцерпную смагу. Яму - аж да сьвербу ў пятках - закарцела прыпасьцi вуснамi да рыльца бутэлькi i, заплюшчыўшы вочы, глытнуць гаючага пiтва. Ён пакруцiў галавой, выглядаючы дзе там даюць пiва, i сусед па лаўцы, скасiўшы на яго асавелыя буркалы, спачувальна запытаў:

- Что, батяня, тяжко?

Яўхiм лыпнуў вачыма й сусед працягнуў яму вiльготную пляшку, у якой яшчэ было ладна пiтва.

- На, добивай.

... Пiва цёплай хваляй разьлiлося па целу i Яўхiм нават крэкнуў ад асалоды.

|< Пред. 34 35 36 37 38 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]