Зимовыя сны (на белорусском языке)   ::   Мудров Винцесь

Страница: 40 из 41

Хлопцы, вядома ж, ня ведалi дзе ён абмарозiў пальцы. Яму карцела распавесьцi пра лютыя карэльскiя маразы, пра адубелую "зязюлю" на дрэве i пра тое, як iх абстраляла свая батарэя.

- Мальцы, я ж на фiнскай быў... Цiмашэнку во як вас бачыў...

- Тимошенку!? Сашку!? Он же на зоне! - блiснуў вачыма худабзей, а здаравiла, перапынiўшы лiк, тыцнуў таго локцем пад драбы й, пырскаючы сьлiнай, прасiпеў:

- Ты ещё тут будешь...

Кроў прылiла да твару, балюча загрукала ў скронях.

- Мальцы, ды я ж нiчога... У мяне тут зяць на заводзе робiць. Хведзька Лiхаманаў. Можа ведаеце?

- Руб-двадца-ать... руб-тридца-ать, - прасьпяваў, расьцягваючы зыкi, здаравiла, але, забыўшы, вiдаць, апошнюю лiчбу, сьцiснуў кулакi й малiтоўна заенчыў:

- Ну что его - вырубить н-нах-х...?

- Капусту давайте, йоп... - гукнулi з натоўпу, здаравiла расчаперыў пальцы, зьбiраючыся лiчыць тую "капусту", але ў гэты момант хтосьцi стукнуў яму па локцю i капейкi з гучным звонам сыпанулi на падлогу.

- Мальцы... ды я ж нiчога... - ужо зусiм зацкавана пралепятаў Яўхiм i здаравiла, утаропiўшы на яго свае налiтыя крывёю вочы, страшным голасам прастагнаў:

- Уйди н-нах-х..., казлина старая...

Уваччу iзноў пацямнела. Выпусьцiўшы з рук валiзу i невiдушча матлянуўшы рукамi, Яўхiм рушыў да дзьвярэй, ступiў на парог i, губляючы прытомнасьць, налёг сьпiнаю на дзьвярны вушак. Хвiлiну ён стаяў так, а потым стаў саслiзгваць па вушаку, апускаючыся долу, аж пакуль не знайшоў сабе прытулак на асьлiзла-халодных прыступках.

|< Пред. 37 38 39 40 41 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]