Канстытуцыя Рэспублики Беларусь ад 15 сакавика 1994 года (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 35 из 39

Кантроль за выкананнем рэспублiканскага бюджэту, выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасцi, выкананнем актаў Вярхоўнага Савета, якiя рэгулююць адносiны дзяржаўнай уласнасцi, гаспадарчыя, фiнансавыя i падатковыя адносiны, ажыццяўляе Кантрольная палата.

Артыкул 138. Кантрольная палата ўтвараецца Вярхоўным Саветам, дзейнiчае пад яго кiраўнiцтвам i падсправаздачная яму.

Артыкул 139. Старшыня Кантрольнай палаты выбiраецца Вярхоўным Саветам тэрмiнам на пяць гадоў.

Артыкул 140. Кампетэнцыя, арганiзацыя i парадак дзейнасцi Кантрольнай палаты вызначаюцца законам.

РАЗДЗЕЛ VII.

ФIНАНСАВА-КРЭДЫТНАЯ СIСТЭМА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Артыкул 141. Фiнансава-крэдытная сiстэма Рэспублiкi Беларусь уключае бюджэтную сiстэму, банкаўскую сiстэму, а таксама фiнансавыя сродкi пазабюджэтных фондаў, прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый i грамадзян.

На тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь праводзiцца адзiная бюджэтна-фiнансавая, падатковая, грашова-крэдытная, валютная палiтыка.

Артыкул 142. Бюджэтная сiстэма Рэспублiкi Беларусь уключае рэспублiканскi i мясцовыя бюджэты.

Даходы бюджэту фармiруюцца за кошт падаткаў, якiя вызначаюцца законам, iншых абавязковых плацяжоў, а таксама iншых паступленняў.

Агульнадзяржаўныя расходы ажыццяўляюцца за кошт рэспублiканскага бюджэту ў адпаведнасцi з яго расходнай часткай.

У адпаведнасцi з законам у Рэспублiцы Беларусь могуць стварацца пазабюджэтныя фонды.

Артыкул 143. Парадак складання, зацвярджэння i выканання бюджэтаў i дзяржаўных пазабюджэтных фондаў вызначаецца законам.

Артыкул 144.

|< Пред. 33 34 35 36 37 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]