Канстытуцыя Рэспублики Беларусь ад 15 сакавика 1994 года (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 36 из 39

Справаздача аб выкананнi рэспублiканскага бюджэту прадстаўляецца на разгляд Вярхоўнага Савета не пазней пяцi месяцаў з днязаканчэння справаздачнага фiнансавага года.

Справаздачы аб выкананнi мясцовых бюджэтаў падаюцца на разгляд адпаведных Саветаў дэпутатаў у вызначаны заканадаўствам тэрмiн.

Справаздачы аб выкананнi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў публiкуюцца.

Артыкул 145. Банкаўская сiстэма Рэспублiкi Беларусь складаецца з Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь i iншых банкаў. Нацыянальны банк рэгулюе крэдытныя адносiны, грашовае абарачэнне, вызначае парадак разлiкаў i валодае выключным правам эмiсii грошай.

РАЗДЗЕЛ VIII.

ДЗЕЯННЕ КАНСТЫТУЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ПАРАДАК ЯЕ ЗМЯНЕННЯ

Артыкул 146. Канстытуцыя валодае найвышэйшай юрыдычнай сiлай. Законы i iншыя акты дзяржаўных органаў выдаюцца на падставе i ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.

У выпадку разыходжання закона з Канстытуцыяй дзейнiчае Канстытуцыя, а ў выпадку разыходжання iншага нарматыўнага акта з законам дзейнiчае закон.

Артыкул 147. Пытанне аб змяненнi i дапаўненнi Канстытуцыi разглядаецца Вярхоўным Саветам па iнiцыятыве не менш як 150 тысяч грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя валодаюць выбарчым правам, не менш як 40 дэпутатаў Вярхоўнага Савета, Прэзiдэнта, Канстытуцыйнага Суда.

Артыкул 148. Закон аб змяненнi i дапаўненнi Канстытуцыi можа быць прыняты пасля двух абмеркаванняў i адабрэнняў Вярхоўным Саветам з прамежкам не менш трох месяцаў.

|< Пред. 34 35 36 37 38 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]