Канстытуцыя Рэспублики Беларусь ад 15 сакавика 1994 года (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 6 из 39



Дзяржавагарантуе правы i свабоды грамадзян Беларусi, замацаваныя ў Канстытуцыi, законах i прадугледжаныя мiжнароднымi абавязацельствамi дзяржавы.

Артыкул 22. Усе роўныя перад законам i маюць права без усякай дыскрымiнацыi на роўную абарону правоў i законных iнтарэсаў.

Артыкул 23. Абмежаванне правоў i свабод асобы дапускаецца толькi ў выпадках, прадугледжаных законам, у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi, грамадскага парадку, абароны маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод iншых асоб.

Нiхто не можа карыстацца перавагамi i прывiлеямi, якiя супярэчаць закону.

Артыкул 24. Кожны мае права на жыццё.

Дзяржава абараняе жыццё чалавека ад любых супрацьпраўных замахаў.

Смяротная кара да яе адмены можа прымяняцца ў адпаведнасцi з законам як выключная мера пакарання за асаблiва цяжкiя злачынствы i толькi згодна з прыгаворам суда.

Артыкул 25. Дзяржава забяспечвае свабоду, недатыкальнасць i годнасць асобы. Абмежаванне або пазбаўленне асабiстай свабоды магчыма ў выпадках i парадку, устаноўленых законам.

Асоба, узятая пад варту, мае права на судовую праверку законнасцi яе затрымання або арышту.

Нiхто не павiнен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму да яго годнасцi абыходжанню цi пакаранню, а таксама без яго згоды падвяргацца медыцынскiм або iншым доследам.

Артыкул 26.

|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]