Канстытуцыя Рэспублики Беларусь ад 15 сакавика 1994 года (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
7 из 39
Нiхто не можа быць прызнаны вiнаватым у злачынстве, калi яго вiна не будзе ў прадугледжаным законам парадку даказана i ўстаноўлена прыгаворам суда, якi ўступiў у законную сiлу. Той, каго абвiнавачваюць, не павiнен даказваць сваю невiнаватасць.
Артыкул 27. Нiхто не павiнен прымушацца даваць паказаннi i тлумачэннi супраць самога сябе, членаў сваёй сям'i, блiзкiх родных. Доказы, атрыманыя з парушэннем закона, не маюць юрыдычнай сiлы.
Артыкул 28. Кожны мае права на абарону ад незаконнага ўмяшання ў яго асабiстае жыццё, у тым лiку ад замаху на тайну яго карэспандэнцыi, тэлефонных i iншых паведамленняў, на яго гонар i годнасць.
Артыкул 29. Недатыкальнасць жылля i iншых законных уладанняў грамадзян гарантуецца. Нiхто не мае права без законнай падставы ўвайсцi ў жыллё i iншае законнае ўладанне грамадзянiна супраць яго волi.
Артыкул 30. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць права свабодна перамяшчацца i выбiраць месца жыхарства ў межах Рэспублiкi Беларусь, пакiдаць яе i бесперашкодна вяртацца назад.
Артыкул 31. Кожны мае права самастойна вызначаць свае адносiны да рэлiгii, асабiста або сумесна з iншымi вызнаваць любую рэлiгiю або не вызнаваць нiякай, выказваць i распаўсюджваць перакананнi, звязаныя з адносiнамi да рэлiгii, удзельнiчаць у адпраўленнi рэлiгiйных культаў, рытуалаў, абрадаў.
Артыкул 32. Шлюб, сям'я, мацярынства, бацькоўства i дзяцiнства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы.
Жанчына i мужчына па дасягненнi шлюбнага ўзросту маюць права на добраахвотнай аснове ўступiць у шлюб i стварыць сям'ю. Муж i жонка раўнапраўныя ў сямейных адносiнах.
|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|