Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
35 из 92
Дзе што зайчыха зробiць - усё на зайца кажуць. Хто ў садзе прышчэпы папсаваў? Заяц! Каго сабакi ганяюць? Зайца! А там зусiм i ня заяц быў, а зайчыха. Не магу я такой няславы цярпець. Пайду да цара на суд.
- Дык што-ж ты - адзiн пойдзеш? -кажа кот. - Хто табе аднаму на судзе паверыць. Там трэба сьветкi мець.
- А ты чаму адзiн iдзеш?
- Ну, у мяне iншая справа. Там у мяне дзядзькi, бацькi, дзяды, браты жывуць. Усе па слову скажуць, мне i павераць. Вось каб ты набраў сотнi тры сьветак, тады можна сьмела iсьцi.
Як пакоцiцца заяц, як наробiць крыку на ўвесь лес:
- Дзядзькi, бацькi, дзяды, браты, бяжыце сюды!
Тут, як бачыш, з усiх бакоў пасыпалiся зайцы.
Назьбягалася iх цэлая чарада.
Прывёў кот Максiм зайцоў да царскiх палацаў. Бачыць - на дварэ вялiкi хлеў стаiць. Ён i кажа зайцам:
- Пачакайце вы ў гэтым хляве. Скончыцца мой суд, тады я вашу скаргу падам цару.
Зайцы паскакалi ў хлеў, а кот - бразь! - ды i зачынiў iх там на засаўку.
Iдзе ён да царскiх палацаў, падскокваючы, у лапкi плешчучы.
Узыходзiць на ганак, стукае ў дзьверы:
- Адчынiце!
Адчынiў яму салдат-вартавы.
- Чаго трэба? - пытаецца.
- Пакажы, дзе цар жыве.
Салдат паказаў.
Увайшоў кот Максiм у вялiкi пакой, а там цар сядзiць.
- Добры дзень, ваша вялiчаства-вымператарства!
- Добры дзень, каток! - адказвае цар. - Што скажаш?
- Ды вось прыслаў табе мой гаспадар пан Марцiн Глiнскi-Папялiнскi гасьцiнчыка.
- Дзе-ж той гасьцiнчык?
- У хляве.
|< Пред. 33 34 35 36 37 След. >|