Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
59 из 92
Большы, праўда старанны быў хлопец, ды вось бяда: змалку ўсё розныя пасткi майстраваў, а як падрос, дык дастаў сабе стрэльбу i не разлучаўся зь ёю. Людзi на работу iдуць, а ён стрэльбу на плячо ды шмыг у лес цi на балота. Цягаецца там увесь дзень, дахаты-ж з пустымi рукамi iдзе, галодны, як воўк. Топча лапцi, а прыбытку нiякага. Калi-ж часам i ўпалюе якое зайчанё, дык хутчэй нясе пану, каб той даў пораху.
Перш сварыўся на яго бацька, потым бачыць - нiчога не парадзiш, калi ў сына такая ахвота.
А меншы сын такi гультай удаўся, хоць ты яго з хаты ганi. Дзень i ноч сядзiць з вудаю на рэчцы, за гаспадарку-ж анi не бярэцца. Наловiць жменю пяшкуроў цi яршоў, - якая ад iх карысьць? Хiба што кату паласавацца.
Пачаў i на яго бацька сварыцца, што толькi час марна трацiць. Але меншы сын ня слухае бацькi, бо вядома, ахвота горш няволi.
А каб апраўдацца перад бацькам, што з пустымi рукамi прыходзяць, выдумляюць сыны розныя прычыны.
Стралец расказвае:
- Сяньня з самага ранку натрапiў я на чараду коз. Была там каза з казьлянятамi ды стары казёл барадаты. Але толькi я злажыўся, каб выстралiць, ажно ў казла, лiха на яго, у ноздрах восы заказыталi. Ён як чмыхнуў, дык цэлы рой восаў выляцеў з ноздраў. Давай тыя восы казу з казьлянятамi кусаць... Ну, яны i пасмалiлi, як шалёныя, у гушчар. Я за iмi. Выскачыў на палянку, а там стаiць на заднiх лапах вялiзны, як вол, мядзьведзь. Бурчыць сярдзiта ды абараняецца пярэднiмi лапамi ад чмялёў. Ну, думаю, гэта, вiдаць, толькi што выйшаў зь яго чмялiны рой. У такi час мядзьведзь вельмi злосны.
|< Пред. 57 58 59 60 61 След. >|