Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
79 из 92
- Лепш паслухай, што я табе параю. Як зарэжуць мяне, вазьмi маю печань, i там знойдзеш залатое зярнятка. Пасадзi тое зярнятка ў садку каля хаты. Вось i ўсё.
Галя так i зрабiла, як сказаў бычок.
Вырасла зь зярняткi яблынька з залатымi яблыкамi.
Хто нi iдзе цi ня едзе каля садка - усе дзiвяцца з залатой яблынькi.
Ехаў аднойчы з вайны прыгожы малады гусар. Убачыў яблыньку i спынiўся. Працягнуў руку да яе, каб сарваць залаты яблык. А яблынька - дзын, дзын, дзын! - i паднялася ўгору. Апусьцiў гусар руку - яблынька зноў стала на сваё месца.
Убачыла гэта праз акно Галя i кажа да мачыхi:
- Пайду я сарву гэтаму прыгожаму гусару адзiн яблычак.
А мачыха як затупае на яе, як закрычыць:
- Я табе галаву сарву!
Схапiла яна Галю ды засадзiла пад карыта, а ў садок паслала Юлю: няхай, думае, лепш родная дачка сарве гэтаму гусару яблык, можа, ён закахаецца ў яе...
Падышла Юля да яблынькi, а тая - дзын, дзын, дзын! - i паднялася ўгору.
Узлавалася Юля на яблыньку, пачала яе лаяць апошнiмi словамi.
А тут якраз па дварэ хадзiў пеўнiк. Ускочыў ён на плот i кукарэкае:
- Ку-ка-рэ-ку! Дзедава дачка пад карытам схавана, а бабiна хоча яблыкi яе сарваць ды выйсьцi замуж за пана...
Пачуў гэта гусар, зьлез з каня i пайшоў у хату. Знайшоў там пад карытам дзедаву дачку. Як зiрнуў на яе, дык вачэй ня можа адарваць: так яна яму спадабалася.
- Дзеўка-дзявiца, - пакланiўся ёй гусар. - Сарвi мне на памяць залаты яблык з сваёй яблынькi.
|< Пред. 77 78 79 80 81 След. >|