Адна гадзина (на белорусском языке) :: Хэммет Дэшил
Страница:
2 из 18
Я адразу ж перавёў позiрк на Вэнса Рычманда; той, з чыста паголеным шэрым тварам i хударлявай фiгурай, выглядаў куды якiм прыгажуном побач са сваiм пухлявым клiентам.
- Праз пяць хвiлiн пасля таго, як мiстэр Кроствэйт вылез з машыны i пайшоў у кантору, - працягваў адвакат, - на рагу Клэй i Кернi-стрыт загiнуў пад коламi аўтамабiля чалавек па прозвiшчы Ньюхаўс, уладальнiк друкарнi, той што на Калiфорнiя-стрыт. Хутка пасля здарэння палiцыя адшукала аўтамабiль, усяго за квартал ад месца здарэння, на Мантгомеры-стрыт каля Клэй-стрыт.
Здарэнне даволi зразумелае. Нехта адразу ж пасля таго, як мiстэр Кроствэйт увайшоў у кантору, украў машыну i, пагнаўшы яе на поўнай хуткасцi, наехаў на Ньюхаўса, потым, напалоханы тым, што здарылася, кiнуў аўтамабiль i знiк. А цяпер уявiце становiшча, у якiм апынуўся мiстэр Кроствэйт: тры днi таму, едучы за рулём, вiдаць, крыху неасцярожна...
- П'яны, - сказаў без усялякiх эмоцый Кроствэйт, не падымаючы вачэй ад абцягнутых клятчастай тканiнай каленяў, хрыпла-сiплаватым голасам, якi бывае ў людзей з добра прапiтай глоткай.
- Едучы за рулём, вiдаць, крыху неасцярожна па Ван-Нес-авеню, - працягваў Вэнс Рычманд, не звяртаючы ўвагi на рэмарку клiента, - мiстэр Кроствэйт збiў мiнака. Той чалавек не надта пацярпеў i атрымае вельмi шчодрую кампенсацыю за нанесеную шкоду. Але мы павiнны з'явiцца ў суд у наступны панядзелак па абвiнавачваннi ў неасцярожным кiраваннi аўтамабiлем, i баюся, што ўчарашняе здарэнне, у час якога быў забiты той самы друкар, можа нарабiць нам шкоды.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|