Адна гадзина (на белорусском языке) :: Хэммет Дэшил
Страница:
5 из 18
Я знайшоў у руцэ нябожчыка папяровыя грошы - замежную банкноту - i, мяркую, што менавiта яе ён i разглядаўу той момант. Лейтэнант лiчыць, што гэта галандскiя грошы сто флорынаў - так ён сказаў.
- Даведалiся што-небудзь пра тых двух, што былi ў машыне?
- Не, нiчога! Мы апыталi ўсiх, каго маглi знайсцi ў раёне Калiфорнiя i Кернi-стрыт - там, дзе ўкралi машыну, а таксама паблiзу Клэй i Мантгомеры-стрыт - дзе яе кiнулi. Але нiхто не мог узгадаць, каб хто-небудзь садзiўся ў машыну або вылазiў з яе. Уладальнiка машыны на той момант у ёй не было, так што, на маю думку, яе проста ўкралi. Спачатку я думаў, што справа крыху цёмная. У Джона Ньюхаўса за два цi тры днi да здарэння з'явiўся сiняк пад вокам. Мы праверылi гэты факт i даведалiся, што ў яго некалькi дзён таму быў сардэчны прыступ - i, падаючы на падлогу, ён напароўся тварам на крэсла. Тры днi ён хварэў - i ўпершыню выйшаў з дому толькi за паўгадзiны да здарэння.
- Дзе ён жыў?
- На Сакрамента-стрыт, на выездзе з яе. У мяне недзе запiсаны яго адрас.
Палiцэйскi пагартаў свой зашмальцаваны блакнот - i я атрымаў нумар дома нябожчыка, прозвiшчы i адрасы сведкаў здарэння, якiх апытаў Кофi.
Атрымаўшы ўсю наяўную iнфармацыю, я пакiнуў палiцэйскага ў спакоi.
Наступным крокам было вывучэнне наваколля тых месцаў, дзе ўкралi аўтамабiль i дзе яго кiнулi, а таксама апытанне сведкаў. Паколькi намаганнi палiцыi аказалiся марнымi, было мала шанцаў знайсцi што-небудзь вартае ўвагi, але я не мог толькi па гэтай прычыне адмовiцца ад вышукаў.
|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|