Адна гадзина (на белорусском языке) :: Хэммет Дэшил
Страница:
4 из 18
-Кроствэйт узяў са стала капялюш i пальчаткi. - Дык знайдзiце iх. Страшэнна непрыемна апынуцца ў турме.
I пайшоў, перавальваючыся, да дзвярэй.
З канторы адваката я накiраваўся да будынка суда, дзе, паблукаўшы некалькi хвiлiн па калiдорах, нарэшце знайшоў палiцэйскага, таго самага, якi з'явiўся на рагу Клэй i Кернi-стрыт праз некалькi секунд пасля таго, як аўтамабiль наехаў на Ньюхаўса.
- Я якраз выходзiў з суда - i тут бачу, як за рог на Клэй-стрыт iмчыць машына, - пачаў расказваць патрульны - мажны бландзiн па прозвiшчы Кофi. Потым бачу - там збiраюцца людзi, ну, я пайшоў туды i ўбачыў на зямлi гэтага Джона Ньюхаўса. Ён быў ужо мёртвы. З паўдзесятка чалавек бачылi, як яго збiла машына, а адзiн нават запомнiў яе нумар. Машыну знайшлi кiнутай адразу ж за рагом, на Мантгомеры-стрыт. Было вiдаць, што яна рухалася ў паўночным кiрунку. У той час, калi аўтамабiль наехаў на Ньюхаўса, у iм былi два мужчыны, але нiхто не паспеў заўважыць, як яны выглядалi. Калi знайшлi машыну, у ёй ужо нiкога не было.
- У якiм кiрунку iшоў Ньюхаўс?
- У паўночным, па Кернi-стрыт, i ўжо на тры чвэрцi перайшоў Клэй-стрыт, як на яго наехала машына. Аўтамабiль таксама рухаўся ў паўночным кiрунку па Кернi-стрыт i на Клэй-стрыт павярнуў на ўсход. Вiдаць, вiнаватыя ў тым, што здарылася, не толькi тыя, хто ехаў у машыне - так мне сказалi сведкi. Ньюхаўс iшоў па вулiцы, утаропiўшыся ў нейкую паперку, што трымаў у руцэ.
|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|