Гальштук Вудра Вильсана (на белорусском языке)   ::   Хайсмит Патриция

Страница: 10 из 24

Тое ж адбывалася i тады, калi яго позiрк скiраваўся на па-вясёлкаваму размаiсты музычны аўтамат з пульсуючымi блакiтнымi, чырвонымi i жоўтымi агеньчыкамi, i тады, калi ён да яго падыходзiў, каб кiнуць манетку. I ўвесь гэты час ён думаў, што будзе рабiць у "ВАСКОВЫМ МУЗЕI МАДАМ ЦIБО".

На другi дзень вечарам, павячэраўшы разам з мацi, ён пайшоў да "МУЗЕЯ МАДАМ ЦIБО" i купiў бiлет. Той самы стары, што прадаваў бiлеты, амаль не глядзеў на людзей, што iх куплялi, настолькi ён быў заняты, адлiчваючы рэшту i адрываючы адпаведныя часткi бiлетаў. Гальштук Вудра Вiльсана па-ранейшаму адсутнiчаў, здавалася, што нiхто i не заўважыў прапажы - гэта развесялiла Клайва, i ён нават хiхiкнуў. Клайв успомнiў, што надуты адганяла злодзеяў-кiшэннiкаў, гэты шаркаючы сышчык, быў апошнi, хто пайшоў з музея ў той вечар, калi ён там схаваўся, i падумаў, што ключы, вiдаць, у яго, таму i забiць яго трэба апошнiм.

Першая была жанчына. Клайв схаваўся зноў побач з шыбенiцай у той час, як натоўп паволi соваўся да выхаду, i калi Мiлдрэд праходзiла каля яго, у капелюшы i палiто, збiраючыся пайсцi дадому праз чорны ход, i нешта сказала перад гэтым служачаму ў выставачнай зале, Клайв вылез з свайго сховiшча i, зайшоўшы ззаду, зашчамiў рукой яе шыю.

Яна толькi ледзь чутна захрыпела. Клайв сцiснуў горла абедзвюма рукамi, каб яна больш не падала голасу. Нарэшце Мiлдрэд ссунулася на падлогу, i Клайв пацягнуў яе ў цёмны аддалены кут у пакоi для пераапранання. Па дарозе ён перакулiў нейкую кардонную скрыню, але грукат аказаўся не настолькi моцны, каб яго заўважылi iншыя служачыя.

|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]