Гальштук Вудра Вильсана (на белорусском языке) :: Хайсмит Патриция
Страница:
9 из 24
Клайв пачынаў хвалявацца зноў толькi тады - а гэта магло здарыцца два-тры разы на дзень, - калi ён праязджаў на ровары каля мiгцеўшага агнямi фасада "ВАСКОВАГА МУЗЕЯ ЖАХАЎ МАДАМ ЦIБО". Сэрца ёкала, кроў прылiвала да скроняў, калi ён думаў пра ўсе тыя нерухомыя забойствы, што адбывалiся там унутры, i пра дурнаватыя твары якога-небудзь мiстэра Джона Наведвальнiка i яго жонкi, якiя назiралi за гэтымi злачынствамi з разяўленымi ратамi. Але Клайв не захацеў купляць яшчэ адзiн бiлет - коштам шэсцьдзесят цэнтаў, - каб зайсцi i ўпэўнiцца, што гальштук Вудра Вiльсана знiк, агалiўшы верхнi гузiк ля каўняра, i тым самым пацешыцца вынiкам сваёй работы.
Аднойчы папалуднi ў Клайва ўзнiкла новая iдэя, грандыёзна вясёлая задума, што прымусiць публiку падскочыць ад нечаканасцi i звярнуць на яго ўвагу. Усё ўнутры ў Клайва калацiлася ад зацятага смеху, калi ён круцiў педалямi па дарозе да крамы Сiманса, адвёзшы пакунак з прадуктамi.
Калi ж яму здзейснiць усё гэта? Сёння вечарам? Не, лепш пачакаць дзень-два, каб усё як след спланаваць. Тут трэба добра паварушыць мазгамi. I яшчэ патрымаць язык за зубамi. Да таго ж забяспечыць дакладнасць дзеянняў усё гэта вельмi падабалася Клайву.
Два днi пайшлi на абмеркаванне аперацыi. Ён зайшоў у блiжэйшую закусачную, выпiў пiва, пагуляў з прыяцелямi на iгральных аўтаматах. На аўтаматах мiгцелi агнi, высвечваючы надпiсы - "Дазваляецца гуляць некалькiм асобам" i "Спаборнiчаючы, атрымаеш больш задавальнення" - але Клайв, гледзячы на шарыкi, якiя каталiся i падскоквалi, адзначаючы лiк у аўтаматах, думаў толькi пра "МУЗЕЙ МАДАМ ЦIБО", i нiшто iншае яго не хвалявала.
|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|