Адступник, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 22 из 23

Я смяюся, смяюся, а той, вось ён - курчыцца ў сваёй пагарджанай сутане, ён крыху падняў галаву, ён глядзiць на мяне, на мяне, яго ўсемагутнага ўладара з перавязанымi нагамi, чаму ён яшчэ ўсмiхаецца, я раструшчваю гэтую ўсмешку! О, як прыемна гучыць удар прыкладам у твар дабрынi, сёння, сёння нарэшце ўсё даведзена да завяршэння, i ў пустэльнi, паўсюль, на гадзiны вакол, шакалы прынюхваюцца да нячутнага ветру, i бягуць цярплiвым трушком, да банкету над падлай, якi iх чакае. Перамога! Я працягваю рукi да неба, якое мякчэе, па дальнiм краi разлiваецца ледзь прыкметны фiялетавы цень, о ночы Эўропы, радзiма, дзяцiнства, навошта ж я плачу ў такi трыумфальны час?

Ён варухнуўся, не-не, гэты гук прыйшоў не адсюль, ён ляцiць зусiм з iншага боку, вунь - то яны набягаюць, ляцяць, нiбы змрочныя птахi, мае ўладары, яны мкнуць да мяне, i хапаюць, ах, ох, правiльна, бiце, яны баяцца свайго згвалтаванага, расшкуматанага горада, баяцца мсцiўцаў-салдат, якiх я наклiкаў на святую святых, вось што трэба было! Баранiцеся ж, бiце, бiце, спачатку мяне, бо праўда - за вамi! О мае ўладары, яны перамогуць салдат, перамогуць любоў i слова, i знiкнуць у пустэльнях, а потым пяройдуць моры, захiнуць сваiм чорным крыллем святло над Эўропай, - бiце ў вочы, правiльна, бiце ў жывот, пасеюць соль над усiм кантынетам, i ўсё, што расце, пачэзне, уся маладосць пагасне, i нямыя натоўпы з вяроўкамi на нагах пацягнуцца побач са мной па сусветнай пустэльнi пад бязлiтасным сонцам правiльнай веры, i я буду ўжо не адзiн. Ах, якi боль, як балюча яны мяне б'юць, iх раз'юшанасць вельмi прыемная, вось i воiнскае сядло, на якiм мяне распiнаюць, лiтасцi, я смяюся, як прыемна адчуць гэты ўдар, што мяне прыцiнае да крыжа, як цвiк.

..............................

О, як цiха, пустэльня маўчыць. Ужо ноч, я адзiн, памiраю ад смагi.

|< Пред. 19 20 21 22 23 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]