Адступник, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 4 из 23

А ззаду, за мной, сцяжына паўзе да дзюны, за якой хаваецца Тагаза, яе сталёвае iмя б'ецца звонам у маёй галаве ўжо столькi гадоў. Першы, хто сказаў мне пра гэты горад, быў стары, падслепаваты свяшчэннiк, якi дажываў свой век у нашай плябанii, але чаму першы, ён быў адзiны, а мяне, у яго апавяданнi мяне здзiвiлi не гэты горад, вычасаны з солi, i не яго белыя сцены пад задушлiвым сонцам, не, мяне здзiвiла жорсткасць яго жыхароў, дзiкуноў, што жылi ў гэтым горадзе, закрытым усякаму прышламу, толькi адзiн, адзiны з усiх, хто спрабаваў трапiць сюды, адзiн здолеў расказаць, што ён убачыў. Яны спiсяжылi яго пугай i выгналi ў пустэльню, насыпаўшы солi на раны i ў рот, ён сустрэўся з качэўнiкамi, якiя, нечакана, паставiлiся да яго спагадна, i гэта была ўдача, а я, з той пары, я мроiў яго расказам, я марыў пра гэта спякотнае неба i пякучую соль, я хацеў убачыць гэты дом фетыша i яго рабоў; што можна было знайсцi болей варварскага, што магло яшчэ больш спакушаць? Але! Вось у чым была мая мiсiя, вось да каго я мусiў пайсцi, каб паказаць свайго бога.

Яны ўгаворвалi мяне ў семiнарыi, яны хацелi мяне адахвоцiць ад гэтай думкi - трэба пачакаць, гэта не тая краiна, куды трэба iсцi з мiсiяй, я яшчэ не выспеў для гэтага, мне трэба прайсцi адмысловую падрыхтоўку, зведаць, хто я ёсць сам, i апроч таго - мяне трэба спачатку выпрабаваць, ужо потым яны пабачаць.

|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]