Адступник, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 6 из 23

Каменне вакол глуха патрэсквае, адно руля ў стрэльбы па-ранейшаму свежая - свежая, як трава на лугах, як некалi вячэрнi дождж, калi цiха варыўся суп, iяны чакалi мяне, мае бацька i мацi, яны часам усмiхалiся мне, i я iх любiў, напэўна. Але з гэтым кончана, спякотнае мроiва падымаецца над сцяжынай, хадзi ж, мiсiянер, хадзi, я чакаю цябе, я ведаю, чым адказаць на тваё пасланне, мае новыя настаўнiкi навучылi мяне, i я знаю, яны маюць рацыю, трэба звесцi рахункi з любоўю. Калi я ўцёк з семiнарыi, у Алжыры, я ўяўляў iх iначай, гэтых варвараў, адно толькi было праўдаю ў маiх марах, яны злыя. Я ўкраў грошы ў манастырскага скарбнiка, скiнуў расу, перасек Атлас, высокiя пляскатыя ўзгор'i i пустэльню, шафёр транссахарскага аўтобуса смяяўся з мяне: "Не хадзi туды", - ён таксама, ды што на ўсiх iх найшло, а потым былi пясчаныя хвалi, сотнi кiламетраў, уздыбленыя, яны насоўвалiся i адступалi пад подыхам ветру, i потым - зноў гара, уся ў чорных спiчастых пiках з завостраным, нiбыта сталёвым грэбенем, а далей спатрэбiўся павадыр, трэба было прабiцца скрозь гэты бясконцы акiян з бурага камення, якi выў ад спёкi, апаляў тысячамi вогненных люстраных асколкаў, трэба было выйсцi да гэтага месца, гэтай мяжы памiж землямi чорных i белай краiнай, дзе высiцца салявы горад.

|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]