Адступник, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 5 из 23

Але галоўнае, пакуль што - чакаць! О не! Калi iм так ужо рупiла, я быў гатовы прайсцi адмысловую падрыхтоўку i iспыты, бо яны адбывалiся ў Алжыры i адно наблiжалi мяне да месца, але што да астатняга, я ўпарта круцiў сваёй тупой галавой i паўтараў заўсёды адно - пайсцi да сама бязлiтасных дзiкуноў, жыць iх жыццём, i там, у iх, у самым доме iх фетыша, паказаць iм на сваiм прыкладзе, што праўда майго бога - наймагутнейшая. Вядома, яны будуць мяне зневажаць, але знявагi мяне не палохалi, яны былi неабходныя, каб паказаць iм, дзе праўда, i тым, як я iх знясу, я падпарадкую гэтых дзiкуноў, я скару iх, як магутнае сонца. Магутнасць - вось было тое слова, што я безупынна круцiў на сваiм языку, я марыў пра абсалютную ўладу, тую ўладу, што прымушае ўкленчыць, упасцi на зямлю, якая загадвае сапернiку здацца i нарэшце прыняць тваю веру, i чым болей сапернiк сляпы, бязлiтасны, упэўнены ў сабе i непахiсны ў сваiм перакананнi, тым болей яго прызнанне сведчыць пра магутнасць таго, хто змусiў яго скарыцца. Перавярнуць у сваю веру слаўных, але крыху заблудных людзей вось што было мiзэрненькiм iдэалам нашых свяшчэннiкаў, i я пагарджаў iмi - за тое, што ў iх ёсць такая ўлада, i яны адважваюцца на такiя драбнiцы, у iх не было веры, а ў мяне - была, я хацеў быць прызнаны, нават самiмi катамi, я хацеў кiнуць iх на каленi, прымусiць закрычаць: "Божа, вось твая перамога", я хацеў адным сваiм словам панаваць над цэлым войскам драпежных злыдняў. О, я быў упэўнены, што, думаючы так, маю рацыю, я нiколi нi ў чым не быў так упэўнены, але калi ў мяне ёсць думка, калi я маю iдэю, я не выпускаю яе, i гэта мая сiла, але, мая сiла, за якую яны ўсе мяне шкадавалi!

Сонца паднялося вышэй i пачынае пячы мне лоб.

|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]