Адступник, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 7 из 23

А грошы, тыя грошы ў мяне ўкраў павадыр, наiўны, як заўсёды наiўны, я яму iх тады паказаў, i ён збiў мяне i пакiнуў на гэтай сцяжыне, вось тут, якраз непадалёк ад гэтага месца: "Псюк, вось тая дарога, у мяне ўсё-такi ёсць нейкi гонар, iдзi ж, iдзi туды, яны навучаць цябе", - i яны мяне навучылi, о, праўда, яны, як гэтае сонца, што палiць бясконца i не згасае нiколi, хiба што ўначы, яно палiць заўсёды, люта i пыхлiва, яго пякучыя дзiды ляцяць адусюль, вылятаюць раптам з зямлi, о, схавацца, схавацца, хутчэй схавацца, пад гэтай высокай скалой, пакуль яшчэ ўсё не паплыло ў спякотным мроiве.

Тут хораша, засень. Як можна жыць у гэтым салявым горадзе, на дне гэтай лагчыны, поўнай белага сквару? На ўсiх яго роўных сценах, груба высечаных i абчасаных вострым кайлом, кожная выбоiнка, пакiнутая ўдарамi кiркi, тапырыцца сляпучай луской, густы бялявы пясок забiваецца ў iх бляклаю жоўтаю фарбай, але варта дзьмухнуць добраму ветру, як ён вымятае роўныя сцены i пляскатыя дахi, i ўсё зноў запаляецца вогненнай белатой, пад задушлiвым небам, таксама надраеным аж да блакiтнай сваёй шкарлупiны.

|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]