Чужаница (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
5 из 109
Тыцкаючыся ў шыбу,гулi два чмялi. I я адчуў, што мяне пачынае хiлiць на сон. Не азiраючыся на брамнiка, я запытаўся:
- Вы тут даўно?
Ён адказаў адразу:
- Пяць год, - нiбы ўвесь час чакаў гэтага пытання.
I потым загаманiў. Каб яму нехта раней сказаў, што ён скончыць брамнiкам у прытулку ў нейкiм Марэнга, ён бы вельмi здзiвiўся. Цяпер яму шэсцьдзесят чатыры, сам ён з Парыжа. Тут я яго перапынiў:
- Дык вы не тутэйшы?
Але потым я прыгадаў, што перад тым, як правесцi мяне да дырэктара, ён гутарыў са мной пра маму. Ён сказаў, што яе трэба хутчэй пахаваць, бо на раўнiне цяпер вялiкая спёка, асаблiва ў гэтых краях. Тады ён i паведамiў, што раней жыў у Парыжы i ўсё нiяк не можа забыцца пра гэта. У Парыжы каля нябожчыка можна пабыць i тры, а то часам i чатыры днi. А тут - дзе там, няма калi! Яшчэ як след не ўразумееш, што здарылася, а ўжо - вунь, трэба бегчы за катафалкам.
Яго жонка сказала яму тады:
- Ды сцiхнi ты! Што ты такое гаворыш пану!
Стары пачырванеў i папрасiў прабачэння. Але я ўмяшаўся:
- Ды не, не, што вы.
Я падумаў, што ўсё тое, што ён кажа, - праўда, i мне гэта здалося цiкавым.
У трупярнi ён расказаў, што быў прыняты ў прытулак як чалавек бедны. Але адчуваючы сябе яшчэ здольным працаваць, папрасiўся ў брамнiкi. Я зазначыў, што ён, значыць, такi самы жыхар у гэтым прытулку, як i ўсе. Але ён запярэчыў зусiм не. I мяне ўразiў той тон, якiм ён гаварыў: "яны", "гэтыя" цi, радзей, "старыя", хоць многiя, пра каго ён казаў, былi не старэйшыя за яго.
|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|