Чужаница (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
79 из 109
У яго запыталiся, што я рабiў у той дзень,i ён адказаў:
- Разумееце, мне ў тойдзень было вельмi цяжка. I я нiчога не бачыў. Я не мог нiчога ўбачыць праз вялiкае гора. Бо для мяне гэта было сапраўды вялiкае гора. Аднойчы я нават страцiў прытомнасць. I таму я проста не здолеў разгледзець гэтага пана.
Тады пракурор спытаўся, цi бачыў ён, прынамсi, каб я плакаў. I Перэс адказаў - не. Пракурор павярнуўся да мяне i заявiў:
- Панове прысяжныя ацэняць гэта.
Але мой адвакат незалюбiў. Ён устаў i, як мне здалося, перабольшана абыходлiвым голасам запытаўся ў Перэса, "цi бачыў ён, што я не плакаў". I Перэс сказаў:
- Не.
У зале пачуўся смяшок. I адвакат, закасаўшы адзiн рукаў, катэгарычна заявiў:
- Вось вам аблiчча гэтага працэсу. Усё тут праўда - i нiчога не праўда!
Пракурор сядзеў пануры i моўчкi тыкаў алоўкам у вокладку на дасье.
Пасля пяцiхвiлiннага перапынку, за час якога адвакат паспеў мне паведамiць, што ўсё пакуль iдзе як найлепш, у залу выклiкалi Селеста. Ён выступаў з боку абароны, гэта значыць - за мяне. Час ад часу ён кiдаў на мяне позiркi i камячыў у руках панаму. Ён быў у сваiм новым гарнiтуры, якi часам надзяваў у нядзелю, калi мы разам хадзiлi на скачкi. Але сёння, па-мойму, ён не надзеў крухмальнага каўняра, бо пiнжак, каб схаваць кашулю, быў зашпiлены зверху на медны гузiк. У яго папыталiся, цi быў я яго клiентам, i ён адказаў:
- Так, але, апроч таго, ён быў маiм сябрам.
Што ён думае пра мяне? Што, на яго думку, я - сапраўдны чалавек. Што ён пад гэтым разумее? Кожны сам разумее, што гэта значыць.
|< Пред. 77 78 79 80 81 След. >|