Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 34 из 117

I вы, напэўна, заўважылi, што ў нашай старэнькай Эўропе ўсе фiласофскiя разважаннi падаюцца цяпер проста чароўным спосабам. Мы не кажам, як у даўнi, наiўны час: "Я думаю так. Што вы можаце сказаць супраць?" Мы зрабiлiся болей празорлiвыя. Мы замянiлi дыялог паведамленнем. "Iсцiна - вось у гэтым, - кажам мы. - Вы можаце з ёю не пагаджацца, але нас гэта не цiкавiць. Праз некалькi год вас знойдзе палiцыя i пакажа, што рацыю меў я".

Ах, мiлая наша планета! Нам усё на табе цяпер ясна. Мы ўсе знаем адзiн аднаго i ведаем, на што кожны з нас здольны. Ну, напрыклад, каб трошкi перамянiць тэму, возьмем хоць бы мяне. Я заўсёды хацеў, каб мне слугавалi з усмешкай. I калi ў маёй пакаёўкi быў засмучаны выгляд, гэта атручвала мне цэлы дзень. Вядома, яна мела поўнае права быць невясёлай. Але, на маю думку, ёй самой жа было б лепей, каб яна рабiла свой абавязак з усмешкай, а не ў слязах. Зрэшты, мне б гэта было яшчэ лепей. Але, нават нягледзячы на гэтую дробязь, мае разважаннi былi не такiя ўжо неразумныя. Кiруючыся менавiта гэтымi разважаннямi, я нiколi не хадзiў у кiтайскiя рэстараны. Чаму? Таму што, калi азiяты пры белых маўчаць, у iх заўсёды пагардлiвы выгляд. I натуральна, яны захоўваюць яго, калi абслугоўваюць вас за столiкам! Дзе ўжо тут адчуваць асалоду ад з'едзенага кураняцi цi, што яшчэ цяжэй, гледзячы на iх, захоўваць упэўненасць у сваёй праўдзе?

Няхай гэта застанецца памiж намi, шаноўны пане, але ведайце: рабства, асаблiва з усмешкай на вуснах, - непазбежна. Але адкрыта мы, безумоўна, не павiнны яго прызнаваць.

|< Пред. 32 33 34 35 36 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]