Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 1 из 117

---------------------------------------------

Камю Альбер

Падзенне (на белорусском языке)



Альбэр Камю

Падзенне

Пераклаў Змiцер Колас

Прабачце, пане, вы не палiчыце за назойлiвасць, калi я прапаную вам свае паслугi? Бо iначай, баюся, вам не ўдасца згаварыцца з гэтым шаноўным гарылаю, што кiруе лёсам у тутэйшай карчомцы. На жаль, ён размаўляе толькi па-галандску. I калi вы не дазволiце мне растлумачыць яму ваш iнтэрас, ён наўрад цi здагадаецца, што вы хочаце выпiць ядлаўцовай гарэлкi. Ну вось, асмелюся спадзявацца, ён мяне зразумеў; тое, як ён кiўнуў галавой, павiнна азначаць, што мае довады яго пераканалi. Бачыце? Сапраўды - пайшоў, i нават спяшаецца, але з якою ўмудронаю сталасцю ён гэта робiць! Вам, трэба сказаць, пашанцавала - ён не забурчаў. Бо калi ён хоча адмовiць клiенту, яму досыць буркнуць, i настойваць ужо нiхто не рашаецца. Лiчыцца толькi з сваiм гуморам прывiлей вялiкiх звяроў. Але дазвольце адвiтацца, быў вельмi рады вам дагадзiць. О, што вы, што вы, пане, я вам вельмi ўдзячны i з прыемнасцю прыняў бы гэтае запрашэнне, але баюся, што i так ужо надакучыў вам. Вы вельмi прыязны. Што ж, стаўлю свой кiлiшак побач з вашым.

Ваша праўда, яго маўклiвасць проста аглушае. Яна падобна да цiшынi вячыстых лясоў, пагрозлiвай, як гармата, зараджаная па самае жарало. Часам мяне здзiўляе, як упарта наш пануры сябар грэбуе цывiлiзаванымi мовамi.

|< 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]