Падзенне (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
117 из 117
Усё-такi мая дзiўная сiмпатыя да вас была небеспадстаўная. Дык значыць, вы займаецеся ў Парыжы чароўнай прафесiяй адваката! Што ж, я адразу адчуў, што мы з вамi адной пароды. Мы ж усе падобныя: увесь час балбочам, хоць нi да каго не звяртаемся, i ўвесь час задаём сабе адны i тыя ж пытаннi, хоць ужо загадзя ведаем адказы на iх. Дык раскажыце, калi ласка, што з вамi здарылася аднойчы на набярэжных Сены i як вам удалося нiколi не рызыкаваць жыццём? Прамоўце нарэшце тыя словы, якiя ўжо доўгiя гады безупынна гучаць у маёй галаве. Ну, добра, я сам скажу iх вашымi вуснамi: "О мiлая дзяўчына! Кiнься ў ваду яшчэ адзiн раз, дай мне яшчэ адзiн шанц уратаваць нас абодвух!" Яшчэ адзiн шанц, га? Якая неразважнасць! Уявiце, дарагi калега, што нас спаймаюць на слове? Давядзецца ж скакаць! Бр-р-р... А вада такая халодная! Але не хвалюйцеся. Цяпер ужо надта позна. I заўжды будзе надта позна.. На шчасце!
|< Пред. 113 114 115 116 117 >|