Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 37 из 117

Неадразу, не, i не ўсе яны былi мне аднолькава ясныя. Спачатку мне трэба было знайсцi сваю памяць. I толькi тады ўжо, патроху, я пачаў бачыць выразней, я паступова адкрываў сабе тое, што раней ужо знаў. Дагэтуль мне дапамагала мая дзiўная здольнасць усё забываць. Я, сапраўды, забываў усё, i перш за ўсё - свае ж рашэннi. Увогуле, нiчога для мяне не мела значэння. Вайна, самагубства, жабрацтва, любоў - усяму гэтаму я, вядома, надаваў пэўнае значэнне, калi таго вымагалi абставiны, але рабiў гэта вельмi далiкатна i, як бы мовiць, павярхоўна. Часам я прыкiдваўся, нiбыта мяне зацiкавiла справа, якая зусiм не датычылася майго будзённага жыцця. Але ў глыбiнi душы я заставаўся да яе абыякавы. Выключэнне складалi хiба тыя выпадкi, калi закраналася мая свабода. Ну як бы вам сказаць? Усё слiзгала па мне. Так, слiзгала, не пакiдаючы нiякiх слядоў.

Але будзем справядлiвыя: здаралася, i мая няпамятлiвасць была вельмi пахвальнаю. Вы заўважалi, напэўна, што ёсць людзi, якiя свята вераць таму запавету, паводле якога трэба дараваць усякую крыўду, i яны сапраўды яе даруюць, але нiколi не забываюцца пра яе. Я ж быў не настолькi высокай натуры, каб дараваць, але нарэшце забываў нават сама чорныя абразы. I майго абражальнiка, якi лiчыў, што я люта яго ненавiджу, лiтаральна збiвалi з панталыку маё нечаканае прывiтанне i шчырая ўсмешка. Тады, у залежнасцi ад свайго характару, ён або захапляўся маёю шырокай душою, або пагарджаў маёй баязлiвасцю, не падазраючы, што прычына намнога прасцейшая: я не памятаў нават, як яго зваць.

|< Пред. 35 36 37 38 39 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]