Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 109 из 256

Усе звяры хадзiлi па сцяжынках, пратаптаных буйнымi звярамi, такiмi, як алень альбо лось. На такiх сцежках i ставiў Рой свае пасткi. Асаблiва хiтра ставiў iх на лiсу. Звычайна Рой перагароджваў звярыную сцежку ствалом; ён падкочваў ствол да месца з дапамогай рычага, да якога дакранаўся толькi ў пальчатках, цалкам пазбягаючы ўсялякага чалавечага паху. Перагарадзiўшы дарогу, ён закручваў адзiн канец доўгага дроту вакол цяжкага ствала, а затым прыладжваў пятлю так, што лiса павiнна была трапiць у яе, калi б захацела абысцi ствол. Сiло майстравалася са стальной раяльнай струны, моцнай i пругкай, а каб i на ёй не заставалася слядоў дотыку чалавека, Рой нацiраў яе воскам. Некаторыя траперы карысталiся для гэтага мускусам бабра альбо пацука, але Рой лiчыў, што перша чым зваблiваць чуйны нос лiса гэтым падманлiвым пахам, лепш нейтралiзаваць сiло нейтральным пахам воску. Ён яшчэ нiколi не правяраў гэтай сваёй тэорыi, але зараз, расставiўшы шмат пастак вакол Зялёных Азёр i Чатырох Азёр, а таксама на хрыбтах i ў далiнах, ён мусiў праверыць сапраўдную iх вартасць i сваё ўласнае паляўнiчае майстэрства.

У апошнюю чаргу Рой заняўся кунiцай i блiзкай да яе кунiцай-рыбачкай. Гэтыя каштоўныя пушныя звяры маглi трапiць у любую з яго пастак, у пастку на норак, у некаторыя сiло нават у пасткi на баброў i андатраў. Але паляванне спецыяльна на рыбачку альбо на кунiцу патрабавала асаблiвага вопыту i майстэрства. Яны не толькi рэдка сустракалiся, але, як правiла, нiколi не выяўлялi свайго жылля. Паляўнiчаму даводзiлася здагадвацца, дзе iх шукаць, здагадвацца пра iхнiя звычкi.

|< Пред. 107 108 109 110 111 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]