Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
107 из 256
Пакуль ён запальваў лямпу i раскладаў цяпельца, мышы разбеглiся па кутках i адтуль назiралi, як ён распакоўвае правiянт i хавае яго ў моцную скрыню, скрэмзаную слядамi iхнiх зубоў. Рой стамiўся; калi павячэраў, ён прытушыў агонь, павалiўся на ложак i адразу ж заснуў.
Ранiцай Рой хутка i лоўка распачаў свой масавы аблоў.
Перш за ўсё ён праверыў пасткi на Чатырох Азёрах, зняў аднаго бабра i адну андатру. Затым пачаў расстаўляць пасткi ва ўсiх хоць крыху прыдатных мясцiнах. У яго хацiне на Чатырох Азёрах было дзесяць старых пастак сiстэмы Ньюхаўс; ён iх падрамантаваў, пачысцiў i расставiў на бабровых гацях, на харчовых пляцоўках андатры i ля хатак. Ён паставiў паўдзесятка пастак першага нумара па берагах i на пясчаных мелях. Гэтыя прызначалiся для норак, якiя кожную ноч блукаюць па беразе ў пошуках рыбы i жаб. Калi справiўся з Чатырма Азёрамi, Рой зрабiў двухдзённы пераход убок, на поўнач ад участка Iндзейца Боба, да Зялёных Азёр. Гэта былi глыбокiя азёры, не надта зручныя для баброў, але тут маглi вадзiцца норкi i можа быць выдра. Перш за ўсё трэба было разведаць звера, адшукаць красамоўныя кучкi акрываўленых пёраў ля жылля норак, недаступныя сховы ласак, слiзкiя глiняныя схiлы, па якiх выдра, гуляючы, з'язджае ў ваду. Ён выявiў мала слядоў выдры i норкi, але там, дзе яны былi, паставiў пасткi, паставiў хiтра, скарыстаўшы дзеля прынады рыбу, злоўленую сеткай у Чатырох Азёрах. На адным з Зялёных Азёр былi дзве невялiкiя бабровыя гацi, i тут ён таксама паставiў тры пасткi проста ля хатак.
|< Пред. 105 106 107 108 109 След. >|