Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
110 из 256
Абедзве мелi багатую шаўкавiстую карычневую пушнiну стойкага колеру, за яе заўсёды добра плацiлi. Абедзве жылi на дрэвах, не карысталiся логавамi альбо норамi. Абедзве харчавалiся дробнай жыўнасцю зайцамi, вавёркамi, мышамi, усiм, што трапляла на iх востры зуб. Разважаючы пра iх, Рой згадаў, што за ўсё сваё доўгае жыццё ў лесе ён бачыў кожнага з гэтых звяркоў толькi пяць цi шэсць разоў, асаблiва кунiцу. Яна жыла ў самым гушчары i цемры хвойных нетраў i не пераносiла вады i сырасцi. А рыбачку, наадварот, можна было звычайна знайсцi каля балота альбо ручая, хоць i тут яна знаходзiлася на вершалiнах дрэў i спускалася толькi паляваць. Яны былi злосныя ворагi, i ў сутычках кунiца звычайна перамагала свайго родзiча. Яны абедзве палявалi паасобку, пераважна ноччу. Пра iхнiя звычкi ў Роя захаваўся толькi адзiн успамiн. Аднойчы на яго вачах рыбачка загрызла чырвоную вавёрку; убачыўшы Роя, рыбачка адкусiла ў вавёркi пушысты хвост i кiнулася да блiжэйшага дрэва. Яна iмгненна знiкла ў лiстоце i паляцела з верхавiны на верхавiну, трымаючы ў зубах вавёрку, але пазбавiўшыся яе хваста, якi перашкаджаў бы так хутка бегаць.
Рой ладаваў свае пасткi на кунiцу i рыбачку чырвонай вавёркай, але замест таго, каб замацоўваць пасткi на паваленым ствале альбо на зямлi, ён падвешваў iх так, што ў скачку за вавёркай кунiца альбо рыбачка павiнны былi абавязкова патрапiць у пастку. Ён паставiў пяць паўтарачных пастак, усе вакол Зялёных Азёр. Для рыбачкi ён выбiраў навiслыя над вадой елкi, для кунiцы заходзiў глыбей у гушчар.
|< Пред. 108 109 110 111 112 След. >|