Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
19 из 256
- Я яму i самомускажу тое ж самае проста ў вочы, калi вы яго сюды прывядзеце. Ён не патрэбен нам!
- У яго ж уласная ферма, - сказаў Рой, звяртаючыся да, Руф з марнай спробай абаранiць Джэка. - I гаспадарыць ён няблага.
- Яму iнакш i нельга, маючы гэткую жонку: напладзiлi цэлы вывадак.
Гэтыя грубыя словы, сказаныя з цынiчнай усмешкай, былi падмацаваны непрыстойным жэстам яе нязграбных рук. Роя абурыла такая грубасць, не вартая чалавека, i ён адвярнуўся.
Сэм пакiваў галавой.
- Джэк выкручваецца таму, што збiрае хоць нейкi капiтал - карчуе зямлю iншым, працуе на дарозе, прадае гарбузы, але праз год-другi i яго прыцiснуць. Усе гэтыя карлiкавыя фермы ў сасновай зоне не выжывуць. Тут месца зусiм не для ферм. Уся гэтая паласа ўздоўж Гурона ўзнiкла таму, што некалькi пустагаловых бедных кратоў, накшталт дзядулi Мак-Нэйра, прывалаклiся сюды за лесарубамi i пачалi калупацца пасярод скал: вырасцяць бульбу, выгадуюць свiней i выцягваюць грошы з лесарубаў. Мо тады гэта i было вынiковым, але яно скончылася адразу, як толькi лясныя кампанii ўзялi ўсё забеспячэнне ў свае рукi. А пасля, калi лесарубы агалiлi ўсю акругу i пайшлi, фермерства тут пазбавiлася апошняга сэнсу. Тады трэба было сысцi i Мак-Нэйрам, iсцi ў Манiтобу, на Нiягару, у Буфало, у Дэтройт. А яны не сышлi, чаплялiся за лясную ўскраiну, як занесеныя снегам авечкi, якiя баяцца скрануцца з месца, - Сэм носiкам бота адчынiў дзверцы печкi i плюнуў на вуголлi. - Дык вось, я менавiта той Мак-Нэйр, якi не затрымаецца тут, калi не атрымае дапамогi.
|< Пред. 17 18 19 20 21 След. >|