Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 179 из 256

Памiж iмi не ўзнiкала сапраўднай спрэчкi, толькi дробныя сутычкi: каму галiцца першым альбо хто прынясе вады, цi хто хроп усю ноч. Справа дайшла да выбуху, калi Зел заявiў, што, як толькi скончыцца завiруха, iм трэба выбiрацца з заказнiка. Пушнiны ў iх дастаткова, а стрэлы Мэрэя, напэўна, ужо прыцягнулi ўвагу, i iх шукаюць.

- Яшчэ не выплакаў свайго воцату! - сказаў Мэрэй.

- А ты наогул не хочаш мець нiякiх стасункаў нi з чым, - з'едлiва азваўся Зел, i твар яго скрывiла ад злосцi. - Ты страцiў рэшткi чалавечага аблiчча. Блукаеш па лесе, як звер. Сам становiшся лясным зверам i Роя цягнеш туды...

Мэрэй засмяяўся, а Рой запхнуў у рот порцыю жвачкi.

- А ты таксама страцiў сваё ранейшае аблiчча, Зел, - сказаў Мэрэй. - Пара табе садзiцца на зямлю ў Сэнт-Элене i заняцца фермерствам. Вiдаць, iнспектар адбiў табе ўсе бэбахi. Зараз лес для цябе найбольш прыдатнае месца, Зел. Вельмi прыдатнае!

- Гэта табе ў зручны момант хто-небудзь усадзiць кулю ў патылiцу, а я пасля гэтага яшчэ доўга буду займацца паляваннем, - адказаў Зел. - I калi ты думаеш, што я спалохаўся iнспектара, можаш ашчаджаць слiну, гэтаму iнспектару засталося нядоўга гуляць. А калi хочаш каму-небудзь параiць заняцца зямлёю, то парай Рою. Гэта ён з тых, што здыхаюць у свiнарнiку.

Мэрэй даў магчымасць адказаць Рою, але Рой устаў, каб паварушыць вуголле.

Iхняе маўчанне яшчэ больш распалiла шаленства Зела.

- Ты спытай у Роя, што ён будзе рабiць, калi Эндзi зразумее, хто займаў яго месца апошнiя дванаццаць гадоў.

|< Пред. 177 178 179 180 181 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]