Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
181 из 256
Але, калi ён i ўсвядомiў на iмгненне ўсю непатрэбнасць iмкнення забiць, гэтая думка згiнула ў радасным адчуваннi, што ён зноў на паляваннi, i ён не сыходзiў з хрыбтоў, працягваў падпiльноўваць дзiчыну, ён быў гатовы забiваць усё, што трапiць яму на мушку, забiваць, не адчуваючы падчас гэтага абсалютна нiчога, акрамя паляўнiчага азарту.
Пад снегам усё навокал было яшчэ больш дзiўным. Вялiкая заснежаная краiна, краiна доўгiх закругленых лiнiй, якiя недзе ўдалечынi пераходзiлi ў снежны гарызонт. Пад нагамi то цвёрды гранiт, то мяккiя гурбы. А лясы i азёры нiбы вялiзныя сховы цiшынi. Часцей за ўсё чуваць было рыпенне лыжаў па снезе, i кожны раз, як яно чулася, гэты гук вiбраваў i праходзiў праз ногi Роя, праз усё ягонае цела. Гэта быў гук дарогi, частка таго, што i трымала яго ў дарозе, пакуль ён не заходзiў так далёка, што даводзiлася вяртацца, каб паспець да цемры.
Рой закiнуў усе свае пасткi на возеры, i гэта непакоiла яго. Што гэта за лоўля, калi пасткi цэлымi суткамi заставалiся са здабычай, але яшчэ горш было пакiнуць iх пасля завiрухi. Завiруха замяла пасткi, i, акрамя збору здабычы, трэба было пераставiць увесь ланцуг пастак, бо зараз яны апынулiся глыбока ў снезе.
I гэтым днём яму не ўдалося вярнуцца своечасова i агледзець пасткi, бо ён заўважыў дым на ўсходзе i падняўся на адну з блiжэйшых вяршыняў. Але i адтуль ён не мог вызначыць, цi далёка дым, бо снег i шэрае неба скрадвалi адлегласць. Ён вырашыў, што гэта не надта далёка, бо дым быў бачны i ў гэткi змрочны дзень.
|< Пред. 179 180 181 182 183 След. >|