Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 188 из 256

Ён не мог перашкаджаць чалавеку, якi адчайна змагаўся з сiлай абставiн.

Аднак трывога Роя ўсё большала.

Ён ведаў, што рана цi позна, як толькi паблiзу з'явяцца пушныя абходчыкi альбо леснiкi, iхняя прысутнасць будзе выяўлена. I Мэрэй толькi спрыяў гэтаму. Падчас яго адсутнасцi буйнакалiберная вiнтоўка заяўляла пра сябе гучна i часта, i Рой пачынаў думаць, што лес назаўсёды праглынуў Сахатага. Рой вырашыў, калi Сахаты хутка не вернецца, iсцi без яго, нават без iх абодвух, калi спатрэбiцца.

Але атрымалася так, што менавiта Зел i прымусiў iх зняцца з месца.

У адсутнасць Мэрэя Рой, у дадатак да лоўлi баброў, звычайна абходзiў i ягоныя пасткi на звярыных сцежках, i на адной з такiх сцежак яго дагнаў Зел. Быў моцны, пякучы мароз, i змерзлы Рой прысеў, каб перакусiць кавалкам халоднай ласяцiны разам з рэшткамi марынаваных памiдораў са слоiка Джын.

- Рой! - задыхаючыся прашаптаў Зел. - Рой, iдзi хутчэй, зiрнi сам. Лопнiце мае вочы, калi зараз нейкiя два д'яблы не пракладваюць сцежку па схiле. Пайшлi на вяршыню. Iдзi хутчэй!

Дажоўваючы ласяцiну, Рой iшоў за Зелам да блiжэйшай вяршынi - крутога пiка з пляцоўкай наверсе. Зел асцярожна запоўз на пляцоўку i паказаў Рою на асветлены сонцам пакаты схiл, як ён казаў, ён бачыў цi то дзве, цi то тры чалавечыя фiгуры.

- Паслухай, Зел, - сказаў Рой. - Як ты мог што-небудзь убачыць на такой адлегласцi? А мо гэта проста аленiха з дзiцем?

- Двухногая аленiха? - з'едлiва адказаў напарнiку Зел.

|< Пред. 186 187 188 189 190 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]