Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
186 из 256
Рой адцягнуў ваўка да россыпу валуноў i прыкрыў iмi труп як мага больш старанна. Яго абурэнне не знiкла, але ён памеркаваў, што наўрад цi мае права абурацца. Чым злачынства Зела горшае за яго ўласнае злачынства? I дзе тыя абвiнавачваннi Зелу, якiх ён не мог бы дастасаваць да сябе? Труцiць пушнога звера - гэта толькi крыху горш за паляванне з дапамогай сiло на бабра, i, хто ведае, цi не дайшоў бы сам Рой да атручэння баброў? Ён i думкi не дапускаў апраўдваць сябе адноснасцю маралi, яго палохала сiла самаабвiнавачання, якое выклiкала ў iм гэта здарэнне. Ён адчуваў не толькi вiну, гэта было самавыкрыццё. Гэта адкрывала Рою вочы на ўласныя паводзiны больш, чым якiя-небудзь папярэднiя ўчынкi альбо словы. Яму хацелася хутчэй вырвацца адсюль назад, да Скоцi i Самсона, назад да людзей, дзе немажлiвай будзе гэта пагiбельная адзiнота, разбэшчванне i распад. Яму хацелася вырвацца адсюль, пакуль яшчэ яго не злавiлi, не пакаралi, не выкiнулi з асяроддзя людзей. Яму хацелася вырвацца з гэтага заказнiка назад да сваёй звыклай лоўлi, да звычайнага жыцця, да адчування бяспекi, народжанага кантактамi з людзьмi, назад у Сент-Элен.
Нарэшце, вось яно. Гэта не было асабiстае рашэнне Роя, гэта было вызваленне ад бязглуздай волi лёсу. Што б нi было ўжо страчана, Сент-Элен усё ж заставаўся ключом да ўсяго ягонага iснавання, i ўцячы яшчэ раз ён не здолее. Рой зразумеў, што ў ягоным жыццi ёсць штосьцi большае, чым адзiнота, страх i паражэнне. Трэба было змагацца.
|< Пред. 184 185 186 187 188 След. >|