Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 187 из 256

Ён даволi доўга жыў цвёрдай самадысцыплiнай, страх перад будучай бядой не мог авалодаць iм надоўга. Ён ведаў, што перш за ўсё яму трэба вярнуцца ў Муск-о-гi i ў Сент-Элен, назад да рэальнасцi, да непазбежнага вырашэння ўсяго далейшага жыцця, назад да Эндзi Эндруса.

Раздзел трынаццаты

Рой чакаў зручнага выпадку, каб прапанаваць сябрам выправiцца ў зваротны шлях. Пачаўся люты, i хутка трэба будзе спыняць любое паляванне. Ён разабраў усю сваю пушнiну, спакаваў яе, усведамляючы, што больш ён не падыме нiводнай скуркi. З ежай было складана, запас быў на зыходзе, i яны харчавалiся амаль выключна мясам. Акрамя таго, вакол iх у заказнiку стала выразна адчувацца небяспечная прысутнасць iншых людзей. Ужо некалькi разоў проста над галавой у iх з'яўляўся маленькi гiдраплан. Усё, здавалася, было падрыхтавана для вырашальнага сiгнала Роя да выступлення, але зручнага моманту не знаходзiлася.

Мэрэй зноў некуды знiк, а да Зела нельга было падступiцца. Гэты чалавечак даведаўся, што для Роя не сакрэт ягоныя падзвiгi атрутнiка. Акрамя таго Рой меркаваў, што Зел хоча давесцi свой тайнiк да такiх памераў, каб можна было яго даiць будучым летам i восенню. Зел быў так захоплены стварэннем гэтага таемнага склада, што зараз i не заiкаўся пра тое, каб паспяшацца з адыходам з заказнiка. Ён нават пераадолеў свой страх перад прысутнасцю пабочных у заказнiку i змрочна карыстаўся непаўторнай магчымасцю адразу паквiтацца за многiя гады няўдач. Рой не знаходзiў сiлы нi крытыкаваць, нi прыспешваць Зела.

|< Пред. 185 186 187 188 189 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]