Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 192 из 256



- Ведаеце, што можнабыло б зрабiць? - сказаў Мэрэй, няспешна i з веданнем справы скручваючы папяросу. - Можна было б знайсцi тут у лесе надзейную мясцiну i залегчы там, пакуль не сыдуць адсюль гэтыя законапаслухмяныя халуi.

- Залягай на здароўе! - адрэзаў Рой.

- А якi сэнс пакiдаць заказнiк, пакуль мы не вычарпалi ўсiх яго магчымасцяў, - сказаў Мэрэй. - У лесе гэтыя малойчыкi нас не знойдуць. Яны, вiдаць, i мiма гэтай хацiны пройдуць i не заўважаць.

- Магчыма, - сказаў Зел. - Але з мяне хопiць, Мэрэй. З мяне хопiць!

У Роя ўсё было сабрана i падрыхтавана. Мэрэй дапамог яму ўзвалiць за спiну цяжкi груз. Калi дапамагаў Зелу, ён засмяяўся, бо той ажно захiстаўся ад неверагодна цяжкай ношы.

- Крыху паквапiўся, - сказаў ён Зелу.

- Што ты гаворыш? - падазрона спытаў Зел, але адказу не было.

Затым Рой дапамог узвалiць мех Мэрэю.

- Можаш заставацца, калi хочаш, - сказаў Рой, - але я адчуваю сябе як загнаная лiса. Мне трэба пакiдаць памiж мной i абходчыкамi як мага больш адлегласцi. Так што рушым!

Мэрэй старанна зачынiў за сабой дзверы, а Рой праверыў вонкавую кладоўку, цi няма там правiзii. Яе засталося ў iх вельмi мала, па разлiках Роя - не больш як на тры днi.

- У якi бок пойдзем? - у апошнi момант спытаў Зел.

- Можна прайсцi праз гэты лес, а затым падацца на поўнач, - сказаў Мэрэй.

- На поўнач? - здзiвiўся Рой. - Навошта на поўнач?

- Туды шлях свабодны, Рой.

- Свабодны шлях у невядомае, - азваўся Рой. - Я пайду на поўдзень.

|< Пред. 190 191 192 193 194 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]