Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 194 из 256

Ён павiнен жыць ва ўласнай хацiне, з яе звыклым укладам, з цвёрдай пэўнасцю, якую яна яму давала, з грамадскiм абавязкам, якi яна на яго ўскладвала. Побач за ракой павiнны быць Скоцi i Самсон, а там за лесам Сент-Элен. Ён мусiць вярнуцца i сустрэцца з Эндзi. Ён ведаў i гэта, нават калi са сцiснутымi зубамi iшоў на рызыку быць злоўленым, прарываючыся на поўдзень. Але ён павiнен быў выбраць гэты шлях i прарвацца мiма абходчыкаў, якiя яго чакалi.

- Iдзiце на поўнач, калi хочаце, - паўтарыў ён. - А я iду дамоў.

Яны зноў пачалi яго пераконваць, але станавiлася надта небяспечна заставацца ў лесе, якi пачалi ўжо прачэсваць два патрулi. Мэрэй не разумеў рашэння Роя, але гэта яго не датычыла. Зел прыгледзеўся да Роя i, здавалася, на iмгненне нешта зразумеў. У яго самога была нават хвiлiна хiстання, а пасля ўзнiкла цьмянае, але яўнае шкадаванне, што ён не можа iсцi з Роем.

- Калi дабярэшся, - сказаў ён Рою, - хоць як-небудзь паведамi маёй старой, што я таксама падамся дамоў, як толькi спраўлюся з гэтай пушнiнай. Скажы ёй, што на гэта мне спатрэбiцца некалькi месяцаў.

- Добра, Зел, - адказаў Рой.

- А на будучы год вернемся сюды? - спытаў Мэрэй.

- Цяжка сказаць, Сахаты, - няўпэўнена адказаў Рой, - але з табой я дакладна ўбачуся.

- Магчыма, - засмяяўся Мэрэй. - Магчыма.

Рой махнуў iм рукой, i ў яго ружжы бразнуў затвор. Затым ён пайшоў унiз па схiле прабiваць сваю апошнюю сцежку па белым возеры Фей. Ён меркаваў, што пакуль яшчэ нiкога з iх не заўважылi. Гэта была перавага перад магчымымi праследвальнiкамi.

|< Пред. 192 193 194 195 196 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]