Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 193 из 256



- Няма сэнсу выходзiць з лесу на поўдзень, - пярэчыў Мэрэй. - Там нас чакае палова ўсiх абходчыкаў заказнiка, i яны сядуць нам на шыю, як толькi мы з'явiмся.

- Ён мае рацыю, Рой, - сказаў Зел, - не будзь упартым. Мы можам адарвацца ад гэтых абходчыкаў, калi адразу ж пойдзем на поўнач. Там знойдзецца сотня пунктаў, у якiх мы можам выйсцi з лесу i пакiнуць iх з носам.

- Ну выйдзеш ты з лесу, - сказаў Рой, - а што далей? Як ты разлiчваеш патрапiць у Сент-Элен? Яны ж загародзяць усе дарогi.

- Сент-Элен? - сказаў Мэрэй. - А на якога д'ябла нам вяртацца ў Сент-Элен?

- Ты з глузду з'ехаў вяртацца туды зараз, - падтрымаў яго Зел.

- Магчыма, - сказаў Рой i не стаў iм тлумачыць, што поўнач азначае для яго новую пагрозу адзiноты. Яго спадарожнiкi былi ўжо адлучаны ад Муск-о-гi, iм было ўсё адно. Але Рой ведаў, што для яго адзiная надзея - гэта вярнуцца на свой участак i пасля ў Сент-Элен так, каб нiхто i не здагадаўся, што ён быў у заказнiку. Пайдзi ён на поўнач, i яму спатрэбяцца месяцы адседжвання i розныя хiтрыкi, каб дабрацца назад у Сент-Элен, а за гэты час напэўна выявiцца яго злачынства. Да Мэрэя i Зела гэта не мела адносiн, бо яны i без гэтага ўжо толькi ценi людзей. Але калi ён, Рой, зараз не вернецца ў Сент-Элен, iнспектар, вядома, здагадаецца, што справа нячыстая. Значыць, гэта было пытанне бяспекi - але не толькi. Рашэнне яго было цвёрдае. Трэба iсцi на поўдзень, небяспечна гэта цi не. Ён мусiць вярнуцца да свайго ўласнага iснавання. Мусiць.

|< Пред. 191 192 193 194 195 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]