Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
198 из 256
I зноўён не мог вырашыць дакладна, i зноў iшоў наперад, прыгнечаны гэтай нявысветленасцю становiшча. Калi сярод iх не было iнспектара - гэта была проста адчайная гонка з прадстаўнiкамi закону. Але калi гэта быў сапраўдны iнспектар з Сент-Элена тады Рой супернiчаў не толькi з законам. Гэта была адкрытая сутычка з адзiнай сiлай, якая магла адабраць у яго ўсё - не толькi па закону, але i як стаўку дваццацiгадовай барацьбы, з якой Рой да гэтага часу выходзiў пераможцам. "Калi гэта скончыцца?" - пытаўся Рой сам у сябе. Ён толькi што пазбавiўся такой жа небяспекi ў заказнiку, а зараз аказалася, што ён мусiў весцi новую барацьбу ўсё ў той жа вайне. Калi гэта скончыцца? Тады, калi ён вернецца? Калi схаваецца ў сваёй паляўнiчай хацiне альбо дома ў Сент-Элене? Цi там усё пачнецца спачатку? Няўжо Эндзi, у рэшце рэшт, пераможа яго? Яго розум працаваў гэтак жа хутка, як i яго кароткiя дужыя ногi, якiя рабiлi адзiн цяжкi крок за другiм i перасоўвалiся наперад, але без нейкай пэўнай канчатковай мэты.
- Дзе ж ты, снег, дзе ты, палярная завiруха? - шаптаў ён.
Але надвор'е было па-ранейшаму яснае, i адвячоркам ён ужо ведаў, што яны iдуць па яго следзе. Але ён быў занадта знясiлены, каб хавацца, i лёг у сваiм спальнiку на першым жа свабодным ад снегу месцы сярод скал. Ён прагна з'еў халоднага гарошку проста з бляшанкi i запiў яго зялёнай гарохавай вадкасцю. Усю правiзiю ён упакаваў у мех зверху, але частка яе правалiлася на дно, i зараз ён паспрабаваў прыкiнуць, як доўга хопiць яму ежы.
|< Пред. 196 197 198 199 200 След. >|