Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 196 из 256

У iх былi форменныя штаны, скураныя курткi i ўвесь рыштунак абходчыкаў. Яны яшчэ не заўважылi яго, але яму нельга было крануцца з месца раней, чым яны адыдуцца хоць на паўмiлi. Асцярожна паварочваючы галаву, ён азiраўся ва ўсе бакi, пакуль не ўбачыў другую пару таго ж патруля. Iдучы ўлукаткi, яны разам з калегамi густа прачэсвалi ўсю мясцовасць, як гэта рабiў i першы патруль.

Другая пара была так далёка, што Рой ледзь мог iх адрознiць, аднак у адным з iх ён угадаў воблiк, надта падобны на пушнога iнспектара з Сент-Элена. Рой не быў цалкам перакананы, але i ад таго, што ён убачыў, кроў молатам застукала ў ягоных вiсках. Ён усё яшчэ не мог скрануцца з месца, бо першая, блiжняя пара не сыходзiла з грэбеня, але калi яна, нарэшце, стала спускацца, заходзячы яму за спiну, ён цiхенька пералез цераз грэбень i пачаў хуткi спуск, скарыстоўваючы i сваю вагу i вагу свайго грузу, з адчаем i злосцю топчучы снег i ведаючы, што патруль вось-вось перасячэ яго сляды - вось тады i пачнецца сапраўдная пагоня.

Раздзел чатырнаццаты

Нiзка нагнуўшы галаву i выпрастаўшы спiну, ён набiраў хуткасць, быццам паволi сталеючы шторм, дабiваючыся максiмуму, нязменнага i на схiлах, i ў нiзiнах, i праз лес, i ўздоўж хрыбтоў. Ён ведаў, што нiхто не здолее спаборнiчаць з iм адзiн на адзiн, але яму даводзiлася спаборнiчаць з тэхнiчнай перавагай праследвальнiкаў: яны былi больш экiпiраваныя для праследавання, чым ён для ўцёкаў. Перш за ўсё, чацвёра на аднаго, а гэта былi амаль вырашальныя абставiны, калi трэба было прабiваць сцежку.

|< Пред. 194 195 196 197 198 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]