Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 2 из 256



У той час Рой гучна смяяўся б з гэтага ажно да самага канца спуску. Да самага пасёлка ён дражнiў бы Джэка Бэртана, заахвочваючы яго абараняць Сент-Элен ад пагрозы канчатковага паглынання лесам. Тады, пасля доўгага паляўнiчага сезону ў лесе, Рою падабалiся аргументы Бэртана на карысць Сент-Элена, iх не хапала яму i зараз. Рой любiў пазiраць на гарадок з гэтага схiла i хацеў, каб падчас гэтага прысутнiчаў Джэк Бэртан. Але вось ужо чатыры гады, як Бэртан пакiнуў паляванне на карысць фермерства, i Рой, спускаючыся па схiле адзiн, звыкла ўсмiхнуўся, калi гарадок знiк з вачэй, захiнуты бярозамi i соснамi, што цесна абступiлi дарогу.

Хоць Рою было радасна, што хата ўжо блiзка, ён ведаў, што па дарозе яго засмуцiць выгляд разбуранай фермы. Ён прыпынiўся на дарозе i зiрнуў на яе: адзiная ацалелая сцяна на парослым участку. Гэта i само па сабе было сумнае вiдовiшча, але для Роя трагедыя заключалася ў iншым, у назойлiвым напамiнку пра чалавека, якога ён хацеў забыць: пра Эндзi Эндруса, якi ўжо даўно прапаў без вестак. Кожны год, пазiраючы на рэшткi старой фермы, Рой задаваў сабе пытанне: а што, калi Эндзi Эндрус вярнуўся ў Сент-Элен i зараз усё маё жыццё паляцiць у тар-тарары?

- Бедны Эндзi, - прамармытаў ён. Дзiўнае пачуццё - прыязнасць да сябра i страх перад прывiдам - ахапiла Роя. - Аднак, вiдаць, яго ўжо i на свеце няма. - Рой толькi напалову верыў у гэта; але, як выклiк лёсу, ён намаганнем волi прымусiў сябе забыцца пра Эндзi: калi пасля дванаццацi гадоў адсутнасцi Эндзi вярнуўся дамоў, значыць, нiчога не зробiш i давядзецца пераадольваць розныя цяжкасцi.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]