Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
3 из 256
Але зараз куды важней не забыцца пра таго, хто яму сапраўды больш небяспечны, пра пушнога iнспектара, але перад гэтым апошнiм спускам ён не мог выкiнуць з галавы нi адно, нi другое.
Найбольш блiзка было iсцi па дарозе, але звычайна Рой адразу ж збочваў з яе, абыходзiў гарадок i падыходзiў да хаты з тыльнага боку. Тут было менш шанцу сустрэць iнспектара, якi меў права спынiць i абшукаць яго ў спадзяваннi знайсцi незаконную i несезонную пушнiну, што iнспектар i спрабаваў рабiць штогод на працягу ўжо дваццацi гадоў. На гэты раз Рой даўжэй чым звычайна не збочваў з дарогi, бо спазнiўся. Яму хацелася вярнуцца ў Сент-Элен яшчэ да змяркання, карцела паспець на вячэру на братаву ферму. Страсаючы пот, якi сляпiў яму вочы, i апошнi раз папраўляючы на плячах лямкi, ён заўважыў, што над галавой кружыцца вялiкая вушастая сава. Ён спынiўся i ўбачыў, як яна распасцерла крылы i па ўсiх правiлах спiкiравала цераз прасеку з вяршынi высокага дрэва да самай зямлi. У лесе стаяў ужо густы змрок, каб заўважыць канец пiке, але Рой зразумеў, што яно скончылася, калi на ўвесь лес пачуўся савiны енк i плач.
Хоць Рою i не хацелася затрымлiвацца, ён збочыў i пачаў прадзiрацца праз кустоўе, каб паглядзець, што здарылася. На ўзлеску, амаль ля самай зямлi, ён убачыў саву. Яна моцна засела галавой у раскрыжаваннi ствалоў маладой бярозкi. Сава ў адчаi i гневе шырока распасцерла крылы, а кiпцюрамi глыбока ўпiлася ў мох i зямлю. Калi Рой падышоў, яна паспрабавала пагрозлiва падняць галаву.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|